Праект "Сталовая для бяздомных" працягвае працаваць

Працягвае працаваць наш праект для людзей без пэўнага месца жыхарства "Сталовая для бяздомных". Кожны дзень супрацоўнікі "Карытас" адвозяць гарачыя абеды ў Дом начнога знаходжання ў г. Мінску (вул. Ваўпшасава, 42). Ежу для 80 пастаяльцаў раздаюць работнікі ўстановы - доступ нашых валанцёраў часова абмежаваны. У бліжэйшы час мы таксама завязем дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання для бяздомных г. Бабруйск.

Падтрымаць праект "Сталовая для бяздомных" можна пры дапамозе сістэмы АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра).
Прадукты харчавання для пастаяльцаў Дома начнога знаходжання можна таксама перадаць у Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры "Карытас" (Бараўляны, в.Ляскоўка, вул. Карытас, 1).
Тэлефон: +375 44 568 93 96

Відэа: