Cупрацоўнікі "Caritas" пачалі шыць маскі для шматразовага выкарыстання

Сябры, супрацоўнікі "Caritas" сёння закупілі тканіну і пачалі шыць маскі для шматразовага выкарыстання.
Гатовыя маскі пойдуць на патрэбы медыцынскіх устаноў, пажылых, людзям без пэўнага месца жыхарства, сацыяльным работнікам і валанцёрам.

Па выніках працы мы будзем трымаць вас у курсе.
Акрамя гэтага, калі ў вас ёсць магчымасць аказаць ВАЛАНЦЁРСКУЮ ДАПАМОГУ ў пашыве медыцынскіх масак у ХАТНІХ УМОВАХ - мы гатовы прадаставіць і прывезці неабходны матэрыял для працы.
Таксама будзем рады прыняць тканіну, якую можна будзе перадаць адміністратару ў Дзіцячы дабрачынным цэнтр "Caritas" у Ляскоўцы (Бараўляны, вул. Карытас, 1).

Па ўсіх пытаннях: +37544 568 93 96

Зрабіць ахвяраванне на закупку матэрыялу для пашыву масак можна праз сістэму "Разлік (АРІП)" (нумар паслугі 4349831)

Дзякуй усім вам, дарагія, за падтрымку!

Відэа: