Супрацоўнікі "Caritas" працягваюць дапамагаць пажылым людзям і ляжачымі хворымі ў доме

Праца супрацоўнікаў "Caritas" па догляду за пажылымі людзьмі і ляжачымі хворымі ў доме працягваецца.
У гэтым вельмі дапамагаюць і нашы валанцёры. Падчас візітаў мы просім выконваць простыя правілы - апранаць бахілы, мыць рукі і апрацоўваць іх антысэптыкам, пры неабходнасці карыстацца маскай. Калі ў валанцёра прастуда ці прыкметы ВРВІ - просім устрымацца ад наведванняў.


Калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць арганізаваць такую дапамогу ў вашай парафіі, стаць валанцерам нашай каманды "Caritas" – звяртайцеся да вашага пробашча, ці да нас +37544 708 28 40 (Людміла), каб дапамагаць разам!
Тым, хто мае магчымасць перадаць неабходныя рэчы: прадукты, лекі, антысэптыкі, памперсы для дарослых - можна праз нашых сацыяльных работнікаў "Caritas" (Мінск) .
У сітуацыі апошняга часу кожны з нас нясе адказнасць за бяспеку не толькі родных і блізкіх людзей, але і ўсіх навакольных. Не забывайце прытрымлівацца правілаў гігіены!
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Праз сістэму "Разлік (АРІП)" вы можаце зрабіць ахвяраванне ў падтрымку праекта "Табіта" (аказанне дапамогі хворым і цяжкахворым людзям у доме).
1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:

- Сістэма "Разлік" (Аріп) (па нумару паслугі 4349831)
- Общественные объединения->
- Помощь детям, взрослым->
- Каритас Минск->
- Пожертвования

Дзякуй!

Відэа: