Парафія Св. Сымона і Елены падтрымалі людзей без пэўнага месца жыхарства падчас эпідэміі

На наша запрашэнне падтрымаць людзей без пэўнага месца жыхарства падчас эпідэміі адгукнулася парафія Св. Сымона і Елены (Чырвоны касцёл), дзе ужо некалькі гадоў склаліся добрыя традыцыі: падчас Адвэнту і Вялікага посту моладзь праводзіць дабрачынныя акцыі «Калядная паштоўка» і «Святая Пасха".


Дзякуючы ахвяраванням парафіян, нам перадалі прадукты, тым самым забяспечыўшы 80 пастаяльцаў Дома начнога знаходжання ў Мінску штодзённым гарачым харчаваннем на ўвесь наступны тыдзень.
Дзякуй вам вялікі!

Таксама падтрымаць праект "Сталовая для бяздомных" можна пры дапамозе сістэмы АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра).

Прадукты харчавання для пастаяльцаў Дома начнога знаходжання можна таксама перадаць у Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры "Карытас" (Бараўляны, в.Ляскоўка, вул. Карытас, 1).
Тэлефон: +375 44 568 93 96 Дмитрий Мельников

Відэа: