"Caritas" працягвае аказваць дапамогу медыцынскім і сацыяльным установам ў перыяд пандэміі

"Caritas" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягвае аказваць дапамогу медыцынскім і сацыяльным установам ў перыяд пандэміі

Для медыкаў і пацыентаў Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Віцебскай вобл. праз валанцёраў перадалі шматразовыя ахоўныя маскі (100 шт.), памперсы і пракладкі;

Для Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы перададзены медыцынскія халаты, бахілы, папяровыя ручнікі, памперсы, пракладкі, медыцынскія шматразовыя маскі (500 шт.);

У РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі перададзены шматразовыя ахоўныя маскі (200 шт.) і памперсы;

Па запыце шпіталя ветэранаў ВАВ сумесна с парафіяй Св. Францішка Азіскага ў Мінску закуплены і перададзены супрацьэпідэмічныя касцюмы і ахоўныя шчыткі (250 шт. + 250 шт.).

Таксама мы працягваем шыць шматразовыя ахоўныя маскі. На сённяшні дзень гэтым займаюцца восем валанцёраў "Caritas" і супольнасць сясцер Дамініканак з Мінску. Дапамагае ім супрацоўнікі Дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра «Caritas», у якім жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі. Партыямі масак пастаўляюцца ў бальніцы, імі ж забяспечваюцца нашы супрацоўнікі і падапечныя.

Відэа: