Сёння Міжнародны дзень медыцынскай сястры!

Сёння Міжнародны дзень медыцынскай сястры!
Працу "Caritas" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі немагчыма ўявіць без удзелу Платавай Людмілы, Раманаўскай Наталлі і сястры Барбары.
Мы вельмі рады, што побач з намі працуюць прафесіяналы сваёй справы.


Кожны дзень яны даглядаюць за цяжкахворымі людзьмі ў доме: выконваюць санітарна-гігіенічныя працэдуры, аказваюць фізічную і псіхалагічную дапамогу.
Дзякуем вам за выбар такой важнай прафесіі, за працу і цярпенне! Сіл вам і моцнага здароўя! Беражыце сябе!

Відэа: