Рыхтуемся да паездак па медыцынскіх і сацыяльных установах

Рыхтуемся да паездак па медыцынскіх і сацыяльных установах, а таксама да наведвання патрабуючых сем'яў і людзей з інваліднасцю. Будзем развозіць сродкі індывідуальнай абароны, мыйныя і дэзінфікуючыя сродкі, наборы прадуктаў харчавання.


У пятніцу ў Дзіцячы цэнтр "Caritas" давязуць астатні груз медыцынскіх сродкаў, а ўчора мы часткова скончылі камплектаваць усё неабходнае, што ёсць на сённяшні дзень.
Вялікі дзякуй валанцёрам "Карытас" і моладзі парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску за своечасовую дапамогу! Без вас так хутка мы б не справіліся!

Відэа: