Важная дапамога ў перыяд пандэміі

На гэтым тыдні мы перадалі для работнікаў Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ахоўныя шчыткі, шматразовыя медыцынскія маскі, дазатары, дэзінфекцыйныя сродкі для апрацоўкі рук і памяшканняў, бездатыковы тэрмометр і пульсаксіметр.

Для работнікаў Старадарожскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў перададзены 200 шматразовых ахоўных масак, якія працягваюць шыць валанцёры "Caritas" падчас пандэміі.

Дзякуючы нашым партнёрам Мальтыйскай службе дапамогі г. Вехты (акруга Ольдэнбургу) былі адпраўленыя ў Крупскую ЦРБ 20 медыцынскіх ложкаў.

Увесь наступны тыдзень мы будзем займацца перадачай хатніх жывёл патрабуючым, а ў пачатку чэрвеня будзем развозіць неабходныя сродкі абароны па медыцынскіх і сацыяльных установах Мінска-Магілёўскай вобласці.

Відэа: