Нашы сацработнікі працягваюць працу па аказанні дапамогі людзям з інваліднасцю па праекце "Табіта"

Нягледзячы на асаблівую ўвагу медыцынскім і сацыяльным установам ў апошні час, нашы сацыяльныя работнікі працягваюць працу па аказанні дапамогі ў доме людзям з інваліднасцю па праекце "Табіта" на пастаяннай аснове.
Акрамя неабходных працэдур, на гэтым тыдні мы перадалі нашым падапечным прадуктовыя наборы і сродкі індывідуальнай абароны.
Такую дапамогу атрымае 40 чалавек.

Праз сістэму "Разлік (АРІП)" вы можаце зрабіць ахвяраванне ў падтрымку праекта "Табіта" (аказанне дапамогі хворым і цяжкахворым людзям у доме).
1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:

- Сістэма "Разлік" (Аріп) (па нумару паслугі 4349831)
- Общественные объединения->
- Помощь детям, взрослым->
- Каритас Минск->
- Пожертвования

Дзякуй!

Відэа: