Развозім дапамогу па установах Магілёўшчыны. Дзень першы

З сённяшняга дня мы развозім дапамогу ў установы Магілёўскай вобласці.
Падчас усіх паездак, па нашых назіраннях, расслабляцца нам вельмі рана - каранавірусам хварэе шмат людзей.
Калі ласка, не забывайце прытрымлівацца правілаў гігіены, выконвайце дыстанцыю ў грамадскіх месцах і не забывайце апранаць маскі. Беражыце адзін аднаго!
Таксама адзначым, што дадаткова мы развозім дапамогу, закупленую са сродкаў Агульнабеларускага збору Каталіцкага Касцёла.
Дзякуй вялікі за падтрымку! Ваша дапамога вельмі своечасовая важная!
Поўную справаздачу аб патрачаных фінансавых сродках прадаставіць "Caritas" (Belarus) (Нацыянальны "Caritas") у хуткім часе.

Сёння мы наведалі:

Крычаў (ЦРБ)

Рэспіратары 2 класа - 100 шт.
Рэспіратары 3 класа - 50 шт.
Халаты аднаразовыя - 350 шт.
Дэзінфекцыйныя дыванкі - 10 шт.
Дез. сродак для дыванкоў - 10 л.
Перасоўны бактэрыцыдны апрамяняльнік - 1 шт.
Флаўметры - 2 шт.

Клімавічы (ЦРБ)

Рэспіратары 3 класа - 50 шт.
Рэспіратары 2 класа - 100 шт.
Маскі медыцынскія аднаразовыя - 2050 шт.
Камбінезоны аднаразовыя - 250 шт.
Халаты аднаразовыя - 200 шт.
Шапачкі аднаразовыя - 1000 шт.
Пальчаткі - 6 уп.
Ахоўныя шчыткі - 100 шт.
Тэрмометр бескантактавы - 2 шт.
Пульсаксіметр - 1 шт.

Чэрыкаў (ТЦСАН)

Маскі медыцынскія аднаразовыя - 2400 шт.
Маскі медыцынскія шматразовыя - 300 шт. (валанцёры Caritas)
Пальчаткі - 19 уп.
Дэзінфекцыя для рук - 20 л.
Дэзінфекцыя для паверхняў - 10 л.

Касцюковічы (ТЦСАН)

Маскі медыцынскія аднаразовыя - 2400 шт.
Маскі медыцынскія шматразовыя - 300 шт. (валанцёры Caritas)
Пальчаткі - 19 уп.
Дэзінфекцыя для рук - 20 л.
Дэзінфекцыя для паверхняў - 15 л.
Ахоўныя шчыткі - 20 шт.
Камбінезоны аднаразовыя - 20 шт.

Відэа: