Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аказваюць дапамогу пацярпелым ад насілля

Два сацыяльных пункты у Мінску і Магілёве гатовы да працы

Сябры!
У выніку трагічных падзей, якія адбыліся на вуліцах нашых гарадоў і мястэчак 9-12 жніўня, шмат людзей пацярпелі фізічна і духоўна. Яны патрабуюць нашай дапамогі не толькі зараз, але і ў будучыні.
Каталіцкі Касцёл, Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр таксама далучаюцца да шматлікіх ініцыятыў па дапамозе пацярпелым людзям вярнуццца да нармальнага чалавечага існавання, аказваючы адрасную дапамогу (духоўную, медыцынскую, псіхалагічную, юрыдычную і г.д.).

Нашы валанцёры і два сацыяльных пункты у Мінску і Магілёве гатовы да працы.
Звяртацца можна па наступных кантактах:
+375 29 312 99 29 Людміла Огнева ( Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. ) - Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у г. Мінску (вул. Серафімовіча, 19)
+375 29 312 97 61 Ірына Дзедуш ( Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. ) - Касцёл Унебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў г. Магілёве (вул. Камсамольская, 4)

Відэа: