Распачынаецца рэалізацыя новага Міжнароднага сацыяльнага праекта "YES!"

Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачынае новы Міжнародны сацыяльны праект "YES!" (Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна ўразлівай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі)

Мэтай праекта з'яўляецца развіццё і павышэнне магчымасцяў для годнага ўзроўню жыцця маладых людзей ад 18 да 35 гадоў, якія пражываюць у Крупскім і Бярэзінскім раёнах, якія маюць неспрыяльны сацыяльна-эканамічны статус.
На базе Крупскага раёна будзе створаны рэгіянальны цэнтр развіцця, які арганізуе для ўдзельнікаў праекта семінары па планаванні кар'еры, якія атрымаюць падтрымку ў распрацоўцы індывідуальнай праграмы кар'ернага плана. Для іх будуць прадстаўлены магчымасці для індывідуальнага прадпрымальніцтва і ідэі для бізнес-праектаў, а найбольш перспектыўныя атрымаюць падтрымку і суправаджэнне, якое ўключае ў сябе дапамогу ў распрацоўцы планавання, вывучэнне эканамічнага асяроддзя і прававых пытанняў.

Гэта дазволіць стварэнню новых працоўных месцаў, працаўладкаванню маладых людзей, росту колькасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў, павышэнню актыўнасці мясцовай супольнасці для ўдзелу ў далейшым рэгіянальным развіцці.

Партнёры праекта: ОАО "Белагропромбанк", Карытас дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя), Рэнавабіс (Германія)

Першае мерапрыемства з удзелам арганізатараў і партнёраў праекта адбылося ў г. Крупкі, на якім абмяркоўваліся дзеянні па яго рэалізацыі.

Відэа: