Паездка па сацыяльных ўстановах Магілёўскай вобласці

У пятніцу мы наведалі сацыяльныя ўстановы Магілёўскай вобласці, дзе перадалі наборы школьных прылад для дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных і прыёмных сем'яў.

Мсціслаў (ТЦСАН) - 50 наб.
Хоцімск (ТЦСАН) - 30 наб.
Сацыяльны пункт "Сaritas" у Магілёве (вул. Камсамольская, 4)

Днём раней 14 набораў адправілі дзецям в РНПЦ дзіцячай анкалогіі гематалогіі і імуналогіі ў Мінску.

Па запытах медыцынскіх устаноў мы таксама працягваем развозіць сродкі індывідуальнай абароны і медыцынскую тэхніку.

Чавусы (ЦРБ):

Пальчаткі аднаразовыя - 1600 шт.
Ахоўныя шчыткі - 100 шт.
Маскі медыцынскія аднаразовыя - 2000 шт.
Рэспіратары 2 класа - 350 шт.
Рэспіратары 3 класа - 170 шт.
Камбінезоны шматразовыя - 30 шт.
Бахілы - 1000 шт.
Шапачкі аднаразовыя - 500 шт.
Тэрмометр бескантактавы - 4 шт.
Бактэрыцыдны рэцыркулятар - 1 шт.
Канцэнтратар кіслароду - 1 шт.

Дзякуем за падтрымку нашым партнёрам Мальтыйскай службе дапамогі г. Вехты (акруга Ольдэнбургу) і Амбасадзе Літвы ў Беларусі

Відэа: