Тэхнічныя сродкі рэабілітацыі былі перададзеныя 6 сем'ям.
Дапамога аказваецца ў рамках рэалізацыі праекта «Зрабі крок» пры фінансавай падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўная мэта праекта: дапамога ў рэабілітацыі дзяцей з ДЦП.
На сённяшні дзень, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, крэслы часова будуць служыць дзецям дома. Калі эпідэмія каранавіруснай інфекцыі пойдзе на спад, абсталяванне будзе выкарыстоўвацца на курсах рэабілітацыі з запрошанымі спецыялістамі (лагапеды, дэфектолагі) у Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры Caritas.