Карытас Мінск дзякуе кс.Аляксандру Фаміных за гады супольнай працы

30 верасня кс.Аляксандр Фаміных завяршыў сваё служэнне ў якасці дырэктара Рэлігійнай міссіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архі дыяцэзіі.

Абавязкі дырэктра ён выконваў з 20 лютага 2009 года. Больш за шэсць гад шаноўны ксёнз кіраваў дзейнасцю вялікай арганізацыі, якая паклікана выконваць сацыяльную міссію Каталіцкага Кацёла. Гэта праца няпростая і вельмі адказная. Бо не так лёгка адначасова кіраваць калектывам, гаспадаркай, супрацоўнічаць з дзяржавай, з замежнымі партнерамі, адказваць на просьбы патрабуючых. Кс.Аляксандр – чалавек харызматычны –  самааддана ўключаўся ў працу. Апошнія гады былі не самымі простымі для Карытас – паўплываў і сусветны фінансавы крызіс, і пераарынтацыя Еўрапейскіх партнераў на дапамогу больш бедным краінам, і розныя змяненні ў заканадаўстве нашай краіны. Аднак кс.Аляксандр годна выконваў свае абавязкі – арганізацыя працавала і працуе адпаведна мэтам яе стварэння: дзейнічае Дзіцячы цэнтр св. Лукі, дзе на дабрачыннай падставе жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі з розных куткоў Беларусі, ладзяцца мерапрыемствы для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця, праходзяць рэкалекцыі і духоўныя спатканні, працуюць майстэрні для людзей з асблівасцямі развіцця ў рэгіёнах Мінскай і Магілёўскай абласцей, аказваецца гуманітарная дапамога. І гэта далека не ўсё, што робіцца сіламі арганізацыі, якую узначальваў кс.Аляксандр Фаміных.

      Паважаны кс.Аляксадр!

Калектыў Карытас хоча выказаць шчыраю падзяку за гэтыя гады, якія мы працавалі разам. Гэта быў цікавы час, не без выклікаў, не без цяжкасцей, але напоўнены таксама і прыемнымі момантамі . Мы многае  перажылі разам, многаму навучыліся. Няхай гэты час будзе светлай старонкай у Вашай памяці. Няхай Бог благаславіць Вас у працы на новым месцы! Няхай Вашае сэрца напаўняецца радасцю той душпастарскай працы, па якой Вы часам сумавалі ў Карытас!

     З удзячнасцю і памяццю ў малітве, калектыў Карытас.

Відэа: