Завяршыўся касметычны рамонт у бальніцы сястрынскага догляду ў г. Крычаве

Завяршыўся касметычны рамонт у бальніцы сястрынскага догляду ў г. Крычаве.
Раней установа знаходзілася за межамі асноўных карпусоў Крычаўскай ЦРБ, што ўскладняла работу медыцынскага персаналу па догляду за пажылымі людзьмі. У верасні з'явілася магчымасць перанесці бальніцу сястрынскага догляду ў будынак старога неўралагічнага аддзялення ЦРБ, аднак памяшканні мелі патрэбу ў рамонце.
Будаўнічыя працы завяршыліся, створаны камфортныя ўмовы для пражывання, памяшканні сталі утульнымі і светлымі, што важна для добрага настрою і самаадчування людзей.

Таксама ва ўстанову мы дадаткова перадалі 7 медыцынскіх ложкаў.
Зараз у аддзяленні атрымліваюць медыцынскую дапамогу 35 чалавек.

Праект рэалізоўваўся пры фінансавай падтрымцы Caritas Пражскай архідыяцэзіі (Чэхія)

Відэа: