У Крупках адбылося адкрыццё Рэгіянальнага цэнтра прадпрымальніцтва па праекце "YES!"

У чацвер у Крупках адбылося адкрыццё Рэгіянальнага цэнтра развіцця сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва па праекце "YES!" (Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна ўразлівай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі) і Цэнтра прыцягнення ААТ "Белаграпрамбанк".

Пляцоўка стане месцам дапамогі маладым людзям у афармленні неабходнай для адкрыцця бізнесу дакументацыі, месцам правядзення трэнінгаў, работы з бізнес-ідэямі, дзе жадаючыя змогуць атрымаць неабходную падтрымку.
На адкрыцці таксама былі прадстаўлена каманда трэнераў, спецыялістаў з педагагічным, эканамічным, юрыдычнай адукацыяй, якія маюць досвед адкрыцця і паспяховай работы ў бізнесе, якія будуць кансультаваць будучых прадпрымальнікаў.
Асноўныя заняткі з моладдзю плануюцца пасля Новага года.

Праект рэалізоўваецца пры падтрымцы Нацыянальнага Caritas, ААТ "Белаграпрамбанк", Caritas дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя), Renovabis (Германія)

Відэа: