Caritas падтрымае сем'і, дзе выхоўваюцца школьнікі і дзеці да 1,5 гадоў

У апошні час да нас паступаюць пісьмовыя і усныя звароты ад людзей падтрымаць прадуктамі харчавання, сродкамі бытавой хіміі, сродкамі гігіены і г.д.
У нас з'явілася выдатная магчымасць падтрымаць шматдзетныя і прыёмныя сем'і, адзінокіх мам, а таксама сем'і, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзе выхоўваюцца школьнікі і дзеці да 1,5 гадоў.

Вялікі дзякуй нашым валанцёрам за працу на складзе і фарміраванне набораў прадуктаў і неабходных тавараў.

Дапамога будзе аказана больш 150 сем'ям і будзе дастаўлена ў бліжэйшы час.

Відэа: