Мы працягваем праект "Сталовая для бяздомных" у Доме начнога знаходжання ў Мінску

Як і ў мінулым годзе, мы працягваем праект "Сталовая для бяздомных" у Доме начнога знаходжання (Ваўпшасава, 42) у Мінску.

З панядзелка па пятніцу мы адвозім і раздаем ва ўстанове гарачую ежу і піццё.
Акрамя гэтага, будзе аказвацца дапамога ў юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, а таксама паслугі цырульніка.

Дом начнога знаходжання — адзіная ў Мінску ўстанова для беспрытульных, дзе людзі без пастаяннага месца жыхарства могуць прыйсці, каб заначаваць, прыняць душ і змяніць бялізну.
Будынак можа прыняць да 92 чалавек. Найбольшая напаўняльнасць у халодныя перыяды года — восень і зіма.

Дапамагчы праекту можна:
Cістэма АРІП (нумар паслугі 434 9831)
USSD-запыт для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра)

+ мы прымаем прадукты харчавання для падапечных Дома начнога знаходжання, якія можна перадаць у Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтр "Caritas" (Бараўляны, в.Ляскоўка, вул. Карытас, 1).
Па ўсіх пытаннях: +375 17 515 31 08

Дзякуй!

Відэа: