Віншаванне падапечных праекта "Табіта" сумесна з Volkswagen Belarus

Нягледзячы на святочныя і выходныя дні, нашы сацыяльныя работнікі праекта "Табіта" не спынялі сваю працу і працягвалі аказваць дапамогу па догляду за ляжачымі хворымі у доме і не толькі.
Колькасць падапечных праекта ў гэтым годзе павялічылася да 35 чалавек.
Кожны год у нас ёсць выдатная традыцыя наведваць ўсіх нашых кліентаў і віншаваць з Калядамі і Новым годам!

У гэты раз да нашых візітаў далучыліся работнікі кампаніі Volkswagen Belarus. Мы таксама дзякуем нашым новым партнёрам за магчымасць на пастаяннай аснове выкарыстоўваць аўтамабілі кампаніі нашымі сацыяльнымі работнікамі, каб зручней і хутчэй дабірацца да сваіх кліентаў для аказання дапамогі.
Дзякуй вам вялікі!

Відэа: