Дзяцей у рэабілітацыйным цэнтры "Caritas" наведаў Святы Мікалай

Па добрай традыцыі напярэдадні калядных і навагодніх святаў нашых дзяцей у рэабілітацыйным цэнтры "Caritas" наведаў Святы Мікалай і Дзед Мароз у адной асобе з падарункамі.
У гэтыя дні і дзеці, і дарослыя мараць аб цудзе і вераць, што самыя важныя і асаблівыя жаданні абавязкова спраўдзяцца.

Мы дзякуем нашым сябрам Дзіцячаму цэнтру Eva's Tiny Land за выдатныя падарункі, асобна падрыхтаваныя па жаданні кожнага дзіцяці.
Спадзяемся, што разам нам атрымалася стварыць сапраўдны святочны настрой!

З надыходзячымі Калядамі і Новым годам, дарагія сябры!

Відэа: