Сумесны адпачынак працаўнікоў Карытас

Працаўнікі Карытас распачалі новы тыдзень сумеснай паезкай у Нясвіж.

 

Ініцыятыва належыць новаму дырэктару Карытас Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі– брату Андрэю Жылевічу. 

Гэтая паездка мела некалькі мэтаў. Па-першае, больш глыбокае знаёмства паміж новым дырэктарам, працаўнікамі і новым лідарам руху валанцёраў. Па-другое, Карытас цесна працуе з сацыяльнымі цэнтрамі, менавіта з Нясвіжскім цэнтрам былі рэалізаваны шматлікія сумесныя праекты, таму супрацоўнікам Карытас было вельмі карысна убачыць, як выглядае праца сацыяльнага цэнтра ў самым Нясвіжы. Па-трэцяе, Імша ў касцёле, наведванне цікавай выставы адзення 19 стагоддзя Ігара Сурмачэўскага і агляд Нясвіжскага замка духоўна напаўняе і дае сілы для далейшай працы.

Паездка атрымалася нефармальнай і вельмі сямейнай. Аглядаючы вялікія залы замка, наведваючы творчую майстэрню ў сацыяльмым цэнтры, а таксама за кубкам кавы перад ад'ездам у Мінск, мы зразумелі, што такія сумесныя адпачынкі вельмі карысныя, бо яны аб’ядноўваюць працаўнікоў і даюць велімі многа ідэй для далейшай працы ў дабрачынай арганізацыі “Карытас”. 

 

Відэа: