Калядная дапамога дзецям

    Распачалася акцыя “Калядная дапамога дзецям”. 

    Разам з перыядам радаснага чакання Збаўцы распачалася традыцыйная для Карытас акцыя “Калядная дапамога дзецям”. Штогод для гэтай акцыі Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас рыхтуе адмысловыя свечкі. Гэтыя свечкі распаўсюджваюцца праз Касцёлы напрацягу ўсяго Адвэнту. Ахвяры, сабраныя падчас акцыі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ідуць на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннаннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св.Лукі ў в. Ляскоўка. У цэнтры св.Лукі на дабрачыннай падставе жывуць дзеці, якія праходзяць лячэнне ад анкалагічных захворванняў. Таксама тут арганізуецца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця, ладзяцца семінары для валанцераў, рэкалекцыі і іншыя мерапрыемствы.

 

     Далучацца да “Каляднай дапамогі дзецям” заахвочвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які адзначае: “Карытас – гэта не проста адна з дабрачынных арганізацый. Карытас – гэта частка Касцёла, якая паклікана выконваць адну з асноўных яго функцый – клапаціцца пра патрабуючых. Гэта значыць, што падтрымліваючы Карытас, мы выконваем нашае заданне як хрысціянаў”.

    Прыняць удзел ў акцыі можна кожную нядзелю ў катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама ў іншых парафіях Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

     Таксама свечкі можна замовіць па тэлефонах:

     +375447603785 бр.Андрэй

     +375293651878 Вольга

 

сабраныя падчас акцыі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Відэа: