Прывітанне ад святога Мікалая!

     6 снежня Каталіцкі Касцёл узгадвае св.Мікалая. 

     Найбольшую славу святому прынеслі яго незвычайная дабрыня і гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу бліжнім. Святы Мікалай з’яўляецца адным з найбольш папулярных святых на Захадзе, дзе ён стаў правобразам славутага Санта-Клаўса. У многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі.

    Да падапечных Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі таксама завітаў св. Мікалай. Ён пакінуў дзеткам невялікія сюрпрызы і салодкія падарункі. Дзеці знайшлі іх, калі пасля выходных вярнуліся ў Цэнтр, каб працягваць лячэнне.

  

Відэа: