Быць носьбітамі міласэрнасці ў сучасным свеце

    17 снежня адбылася аплатковая сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас.

    Як і кожная сям’я, сям’я Карытас збіраецца напярэдадні святаў Божага Нараджэння, каб выказаць адзін аднаму святочныя пажаданні. Традыцыйна на такіх спатканнях дыяцэзіальныя таварыствы Карытас дзеляцца вынікамі сваёй працы за год.

    У сустрэчы прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас Святой Імшы на пачатку сустрэчы, мітрапаліт нагадаў пра Год Міласэрнасці, які распачаўся ў Каталіцкім Касцёле. Арцыбіскуп заклікаў прысутных глыбей спазнаваць міласэрнасць Айца, а таксама быць яе носьбітамі ў свеце, поўным несправядлівасці, матэрыяльнай і духоўнай бяды.

    Пасля Імшы прадстаўнікі дыяцэзіяльных Карытас зрабілі кароткія справаздачы з дзейнасці за год. Вядома, расказаць было аб чым, бо ў кожнай дыяцэзіі вядзецца актыўная праца. Толькі ў Карытас Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі было рэалізавана сацыяльных праектаў на агульную сумму 1 767 962 520 беларускіх рублёў, размеркавана гуманітарных грузаў на 2 035 352 829 беларускіх рублёў. 

] 

    Працягам сустрэчы стала дзяленне аплаткам, падчас якога калегі маглі выказаць адзін аднаму віншаванні з нагоды надыходзячых Святаў. Завяршылася сустрэча супольным абедам.

    Пасля сустрэчы ў добрым настроі супрацоўнікі і валанцёры вярнуліся ў свае дыяцэзіі, каб працягваць несці патрабуючым міласэрнаць праз учынкі.  

Відэа: