Калядная акцыя Карытас

     У нядзелю, 20 снежня, на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены прайшла традыцыйная дабрачынная калядная акцыя, арганізаваная «Карытас».

     Кожны дыяцэзіяльны «Карытас» прадставіў вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

    Падчас акцыі шмат людзей больш падрабязна даведалася пра дзейнасць Карытас - працаўнікі дабрачыннай арганізацыі, а таксама валанцёры, з вялікім запалам дзяліліся сваім досьведам працы.

 

 

    Падобныя акцыі дапамагаюць нам не забывацца на іншых людзей, на людзей патрабуючых, на людзей хворых і з асаблівасцямі развіцця. Кожны, хто ўдзельнічаў у каляднай акцыі, дакрануўся да міласэрнасці. Кожны, хто падтрымаў працу гэтых людзей, распачаў год міласэрнасці добрым учынкам.

 

 

     Карытас выказвае падзяку ўсім, хто далучыўся да акцыі, а таксама тым, хто дапамагаў ў яе рэалізацыі. Мы верым, што Бог аддзячыць Вам за Вашае добрае сэрца!

 

Відэа: