Акцыя "Добры Чацвер"

Дарагія Сябры, 
ад 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў мінскіх гіпермаркетах ГІППА:

вул. Гарэцкага 2, 
Ігуменскі Тракт 30
Праспект Ракасоўскага 2
праводзіцца акцыя "Добры чацвер", яна накіравана на збор неабходных рэчаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.
Нам неабходны валанцёры, якія жадаюць ахвяраваць свой вольны час і падзяжурыць у чацвер з 18.00 да 21.00 у адным з вышэйузгаданых ГІППА пры ўваходзе ў гандлёвы зал. Трэба будзе раздаваць інфармацыйныя улёткі з пералікам тавараў неабходных для дзіцячых дамоў, а пазней складваць у вазкі ахвяраваныя наведвальнікамі крамы рэчы. 

Дарагія, 
кожны з нас, хто пажадае паўдзельнічаць у акцыі "Добры чацвер", можа зрабіць нешта неверагоднае, падараваць крышку любові, цяпла і радасці дзецям, якія іх не спазналі. Запрашаем! Не шкадуйце часу чыніць дабро!

Для тых, хто жадае да нас далучыцца, больш дакладную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

Сяргей (каардынатар валанцёраў Мінскага "Карытас") + 375 29 3605306

Наталля + 375 29 6221941

VVxYB7kt9shRDiYgDRjk

Відэа: