Салодкая акцыя

    Салодкая акцыя прайшла ў інтэрнаце дзённага знаходжання «Востраў надзеі».

28 студзеня 2016 году рэлігійная міссія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на чале з валанцёрам Вольгай зладзілі салодкую акцыю для дзецей-інвалідаў і маладых інвалідаў, якія знаходзяцца на дзённым прабыванні ў недзяржаўнай установе “Востраў Надзеі”. Гэты інтэрнат “Карытас” наведвае не ўпершыню (caritas-minsk.by/image/tid/51). Тут нас, як і заўсёды сустрэла дырэктар “Вострава Надзеі” Людміла Міхайлаўна – дабразычлівая жанчына, якая ўжо шмат гадоў займаецца дапамогай дзецям-інвалідам, маладым інвалідам і іх сем’ям. Сам гэты інтэрнат функцыянуе за кошт спонсараў і валанцёрскай працы.

Так што нам былі вельмі радыя. Ды і мы таксама.

Відэа: