Паездка ў Салігорск

1 лютага 2016 года валанцёры і супрацоўнікі Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на чале з дырэктарам братам Андрэем наведалі Салігорск.

Першым пунктам нашага падарожжа стала аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў, якое працуе ў Салігорску з красавіка 2004 года. Мэтай дзейнасці аддзялення з’яўляецца садзейнічанне інвалідам у аднаўленні парушаных або страчаных з прычыны захворвання навыкаў да самаабслугоўвання, падрыхтоўка да самастойнага жыцця, а таксама развіццё здольнасцяў і інтарэсаў да працоўнай дзейнасці, працоўных навыкаў. Таксама вядзецца праца з бацькамі дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Выхаванцы аддзялення дзённага прабывання паказалі нам адзін са сваіх лепшых нумароў, а супрацоўнікі за кубкам гарбаты распавялі пра планы на будучыню.  Мы ў сваю чаргу прывезлі гуманітарнубю дапамогу і салодкія падарункі для дзяцей.

Невялікі калектыў супрацоўнікаў аддзялення стварае сямейную атмасферу для сваіх выхаванцаў. Яны вучаць іх суіснаваць, робяць разам з імі творчыя нумары, з якімі пасля выступаюць на розных мерапрыемствах. А яшчэ яны несамавітыя вытворцы. Прыгожыя рэчы, якія можна бачыць на здымках, зроблены людзьмі з асаблівасцямі развіцця. Іх прастата і іх любоў укладзеныя ў гэтыя працы. Гэтыя рэчы можна будзе ўбачыць і набыць у Вербную нядзелю. Ахвяры за гэтыя вырабы пойдуць на развіццё творчага майстэрства падапечных аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў у Салігрску.

Пасля развітання з супрацоўнікамі і выхаванцамі аддзялення, мы паехалі ў мясцовы касцёл. Тут падчас Імшы мы дзякавалі Богу за падарожжа і магчымасць дапамагаць, а таксама прасілі за тых, каму дапамагаем і хто дапамагае нам. Пасля малітвы мясцовы пробашч айцец Сабеслаў накарміў нас вельмі смачным абедам. Вось такі цудоўны пачатак працоўнага тыдня атрымаўся ў нас.

http://www.social-soligorsk.by/struktura/otdelenie-dnevnogo-prebyvania-i-soc-adaptacii.html

2016.02.01 Saligorsk 1

2016.02.01 Saligorsk 2

2016.02.01 Saligorsk 4

2016.02.01 Saligorsk 7

2016.02.01 Saligorsk 8

2016.02.01 Saligorsk 13

2016.02.01 Saligorsk 9

2016.02.01 Saligorsk 10

2016.02.01 Saligorsk 12

2016.02.01 Saligorsk 11

2016.02.01 Saligorsk 3

2016.02.01 Saligorsk 5

Відэа: