Акцыя "Святло міласэрнасці" збірае валанцёраў

У Юбілейным годзе Міласэрнасці адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці Мінскага "Карытас" з’яўляецца дапамога тым, хто церпіць ад нястачы і голаду.

Гэтыя людзі, якія па розным прычынам апынуліся ў складанай сітуацыі, патрабуюць нашай агульнай падтрымкі. У Мінску дзяржаўныя улады прадстаўляюць ім магчымасць начлегу ў доме начнога прабывання для асобаў без вызначанага месца жыхарства па вул. Ваўпшасава, 42. Але апрача гэтага такім людзям патрэбны гарачая ежа, адзенне, санітарна-гігіенічныя сродкі.

 У Вялікім посце Карытас арганізуе акцыю “Святло міласэрнасці” па збору сродкаў на падтрымку найбольш бедных.

У ходзе акцыі валанцеры будуць распаўсюджваць адмысловыя свечкі з сімвалікай Юбілейнага Году Міласэрнасці. Сабраныя ахвяры будуць выкарыстаны для закупкі прадуктаў і сродкаў першай неабходнасці для бедных і ўбогіх.

Далучыцца да акцыі “Святло міласэрнаці” можна наступным чынам:

1. Набыць адмыслову свечку у адным з  трох мінскіх Касцёлаў:

Касцёлсвятога Роха (Парафія Найсвяцейшай Тройцы);

Архікатэдральны Касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі;

Касцёл Святых Сымона і Алены

ці ў сваёй парафіі.

2. Дапамагчы ў распаўсюджаванні свечак ў якасці валанцёра (звяртацца па нумары: +375-29-3605306 Сяргей Раюнец)

3. Зрабіць ахвяраванне на рахунак

 р/р  3135000000021 у філіале 510 ААТ «ААБ Беларусбанк», код 603

 Рэлiгiйнай мiсiі “Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас”

 Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Рымска-каталiцкага Касцёла ў Рэспублiцы Беларусь

 УНП 101131305, АКПА 37416965 

 

Відэа: