Дом начнога прабывання

Карытас Мінска-Магілёўкай архідыяцэзіі распачынае супрацоўніцтва з дзяржаўнай установай 

“Дом начнога прабывання для асобаў без вызначанага месца жыхарства” па вул.Ваўпшасава,42. Тут прымаюць бяздомных на начлег, аднак харчаванне для пастаяльцаў не прадугледжана. Час ад часу знаходзяцца ахвярадаўцы, якія дапамагаюць прадуктамі, аднак пастаяннай падтрымкі няма. 

8 лютага супрацоўнікі і валанцёры Карытас адвезлі прадукты харчавання і цёплую вопратку для наведвальнікаў  Дома начнога прабывання.  Гэта быў першы крок у супрацоўніцтве, але не апошні. Карытас Мінска-Магілеўскай дыяцэзіі плануе і надалей падтрымліваць установу, бо накарміць галодных – гэта першы з учынкаў міласэрнасці для цела бліжняга. Калі Вы хочаце далучыцца да гэтай справы міласэрнасці, то запрашаем далучыцца да акцыі “Святло міласэрнасці”.

nachleg 1

nachleg 2

nachleg 3

nachleg 4

nachleg 5

nachleg 6

Відэа: