Семінар па навучанні асновам валанцёрства.

Мінскі “Карытас” запрашае жадаючых з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

да ўдзелу ў семінары па навучанні асновам валанцёрства:

-       Пошук валанцёраў, іх сумесная праца са штатнымі супрацоўнікамі;

-       Аказанне першай дапамогі;

-       Дагляд за ляжачымі хворымі роднымі і суседзямі;

-       Праца з дзецьмі да 10 год.

Семінар праходзіць з 11 па 13 сакавіка 2016 г., альбо з 13 па 15 сакавіка 2016г. Удзел бескаштоўны. Удзельнікі самастойна аплачваюць толькі даезд, харчаванне і пражыванне – бескаштоўна.

На гэтым семінары вялікі акцэнт робіцца на практычную частку. Валанцёры навучацца аказваць першую медыцынскую дапамогу, дапамагаць ляжачым хворым, а таксама папрактыкуюцца ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі.

Семінар пройдзе ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Карытас па адрэсе: Мінскі район, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па нумары: +375 29 1842284, альбо на эл. пошту:

Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная.

 

 

 

Відэа: