У цэнтры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў семінар для валанцёраў

 

 

Гэты семінар праходзіў для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафій, а таксама парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі. Мэтай семінара з’яўляецца навучанне ўдзельнікаў асновам валанцёрства на досведзе працы Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі.

Вялікі акцэнт на занятках робіцца менавіта на практычную частку: валанцёры вучацца аказваць першую медыцынскую дапамогу, даглядаць за ляжачымі хворымі, практыкуюцца ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі, і проста добра праводзяць час разам. 

2016.03 seminar 1

2016.03 seminar 2

2016.03 seminar 3

2016.03 seminar 4

 

Водгукі удзельнікаў семінару:

 

«На маю думку, найважнейшае ў гэтым семінары – гэта ягоная практычная накіраванасць. Шмат пра якія моманты яшчэ хацелася б пачуць (і, магчыма, абмеркаваць), найперш – пра матывацыю валанцёраў, падтрымку гэтай матывацыі і шэраг адміністрацыйных момантаў, але менавіта практычны кірунак – рэч вельмі й вельмі каштоўная. Сапраўды, нават прафесійныя медычныя сёстры, якія ёсць сярод удзельнікаў семінару, знаходзяць для сябе нешта новае, нейкія новыя тэхналогіі, метады, спосабы; што ж казаць пра тых, хто да закранутых пытанняў меў дачыненне хіба толькі тэарэтычна? Не толькі даведацца, але й навучыцца, паспрабаваць самім – вось што важна.

Вельмі вострае адчуванне – не хапае часу. У кожнай хвіліне – нешта новае, нейкія веды, навыкі. І, канешне ж – кантакты з новымі людзьмі. А гэта вельмі важна – шукаць і знаходзіць аднадумцаў, людзей, якія ахвяруюць свой час на працу дзеля патрэбаў іншых». (Кацярына Сідарук, Сацыяльны цэнтр “Шчаслівы малыш”)

 

«За гэтыя тры дні я атрымала шмат навыкаў, якія, напэўна, вельмі палегчаць маю працу з дзецьмі. Вельмі мне спадабалася лекцыя па догляду за ляжачымі хворымі. На першы погляд, усё лёгка і проста, але на практыцы ўзнікаюць складанасці. І як раз тое, што падаецца дробяззю, аказваецца вельмі важным ў практычнай рэалізацыі.» (Ірына Шамак, SOS-Дзіцячая вёска Мар'іна Горка)

 2016.03 seminar 5

2016.03 seminar 6

2016.03 seminar 7

2016.03 seminar 8

2016.03 seminar 9

 

«Вельмі пазнавальны семінар, прычым і для працы, і для маёй сям'і. Ва ўсякім разе, з дзецьмі мы напэўна з задавальненнем паспрабуем усе прапанаваныя гульні. Я на падобным семінары другі раз, і ў гэты раз было шмат новага. Як медыку, мне было асабліва цікава і карысна адчуць на сабе, як гэта, быць на месцы пацыента. Калі запросяць, я з задавальненнем прыеду яшчэ раз і, цалкам магчыма, што змагу быць не толькі удзельнікам, але і вядучым.» (Наталля Лапата, медык)

 

Захоплены гэтым семінарам, і ўдзячны за запрашэнне нашых дзвюх груп (для ўдзелу ў першым і другім навучальным блоку), і ўжо планую, якім чынам мы будзем выкарыстоўваць гэты досвед у практычнай працы нашага парафіяльнага Карытас. Адна з удзельніц нашага семінара ўжо практыкавала прапанаваную тэхніку барацьбы з пролежнямі, тэхніку дагляду за ляжачымі хворымі. Таму для нас гэтыя заняткі былі часткова паўторам ужо вядомага, але часткова і новага. І, без сумніву, карыснага.

Але асабліва мне спадабаліся піражкі з капустай, якія прыгатавала фантастычны кухар Лідзія Фёдараўна. (Кс. Ян Гавецкі)

 

2016.03 seminar 10

2016.03 seminar 11

2016.03 seminar 12

2016.03 seminar 13

2016.03 seminar 14

Відэа: