Вігілія Нядзелі Божай Міласэрнасці

2 красавіка (субота) – вігілія Нядзелі Божай Міласэрнасці.

У рамках праграмы святкавання Юбілейнага Года з удзелам тых, хто здзяйсняе справы міласэрнасці ў архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца сустрэча дабрачынных каталіцкіх арганізацый. У сустрэчы возмуць удзел прадстаўнікі «Карытас» Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, каталіцкая місія «Чыстае сэрца», сёстры Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля , «Легіён Марыі», Місія Маці Божай Фацімскай. 

Праграма:

9.00 – Прывітанне ўдзельнікаў і кароткая прэзентацыя дзейнасці.

9.40 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта - спеў з малітвай ў інтэнцыі тых, хто здзяйсняе справы міласэрнасці, аднаўленне абяцанняў Легіёна Марыі на вернасць Маці Божай.

11.00 – Святая Імша, якую узначаліць кс. Біскуп Юрый Касабудскі.

12.00 – Заканчэнне.

Цалкам праграму святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі можна паглядзець тут.

Відэа: