Семінар па асновам валанцёрства і першай дапамозе

З 15 па 17 і з 17 па 19 красавіка 2016 г. ў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 

пройдзе семінар па навучанні асновам валанцёрства. Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца жадаючыя з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Дакладчыкамі на семінары стануць прадстаўнікі «мальтыйская службы дапамогі».

 

У ходзе семінара запланавана работа па тэмах:

1. Паняцце «валанцёр». Сацыяльныя асновы валанцёрскай дзейнасці. Прыцягненне валанцёраў, супрацоўніцтва са штатнымі работнікамі, праблемы і іх вырашэнне.

2. Хатні дагляд за пажылымі і адзінокімі людзьмі пры дапамозе сваякоў і суседзяў.

3. Аказанне першай дапамогі ў паўсядзённым жыцці і ў надзвычайных сітуацыях.

4. Задачы і магчымасці для валанцёраў у працы з дзецьмі і падлеткамі.

 

Семінар пройдзе ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Карытас па адрэсе: Мінскі район, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па нумары: +375 29 1842284, або на эл. пошту:

Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная.

 

2016.03 seminar 2

2016.03 seminar 8

2016.03 seminar 13

Відэа: