Валанцёры распачалi новы сезон добрых спраў

10 красавіка 2016 г. валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі

Руху св. Мікалая і клубам "Крыніца валанцёраў" наведалі Дом дзіцяці №1 (пр. газеты "Праўда", 32) для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі. Прыезд сюды быў запланаваны на сустрэчы валанцёраў на свята Міласэрнасці ў “Карытас” i зарганiзаваны Сацыяльным цэнтрам "Шчасьлiвы малыш".

У Доме дзіцяці №1 знаходзяцца дзеці-інваліды да 4-х год. На студзень 2016 г. тут знаходзіліся 82 дзіцяці. Усе яны нарадзіліся з асаблівасцямі развіцця і маюць цяжкія, часта несумяшчальныя з жыццём захворванні. Да некаторых дзяцей пастаянна прыходзяць іх мамы і таты, але такіх вельмі малы адсотак. Іншыя дзеткі могуць атрымаць неабходную ім для жыцця і развіцця любоў толькі ад выхавацеляў ці валанцёраў.

Мінскі “Карытас” запрашае жадаючых далучыцца да гэтай і не толькі гэтай добрай ініцыятывы стаўшы валанцёрам. Далучыцца да валанцёрскай дзейнасці “Карытас” можна натступным чынам: напісаць на пошту Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.  або пазваніць па нумары +37529-3605306 (Сяргей – каардынатар валанцёраў)

2016.04.10 Dom Dziciaci 0

2016.04.10 Dom Dziciaci 1

2016.04.10 Dom Dziciaci 2

2016.04.10 Dom Dziciaci 3

2016.04.10 Dom Dziciaci 4

2016.04.10 Dom Dziciaci 5

2016.04.10 Dom Dziciaci 6

2016.04.10 Dom Dziciaci 7

2016.04.10 Dom Dziciaci 8

2016.04.10 Dom Dziciaci 9

2016.04.10 Dom Dziciaci 10

Відэа: