У цэнтры “Карытас” прайшоў семінар для валанцёраў

Завяршыўся 10-ты семінар па асновам валанцёрства, які праходзіць у “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Семінар праходзіў для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафій, семінарыйных  і манаскіх супольнасцяў, а таксама парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі. Мэтай семінара з’яўляецца навучанне ўдзельнікаў асновам валанцёрства на досведзе працы Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі.

2016.04.15 Seminar 1

2016.04.15 Seminar 2

2016.04.15 Seminar 3

Вялікі акцэнт на занятках робіцца менавіта на практычную частку: валанцёры вучацца аказваць першую медыцынскую дапамогу, даглядаць за ляжачымі хворымі, практыкуюцца ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі.

2016.04.15 Seminar 7

2016.04.15 Seminar 8

2016.04.15 Seminar 9

Водгукі удзельнікаў семінару:

“Удзячны Богу, што даў магчымасць прыехаць сюды, даў пабачыць людзей, якія даюць сведчанне сваёй веры праз учынкі, а не толькі праз словы. Вельмі добра, што тут шмат практычных заняткаў. У сваім служэнні мы часта сустракаемся з патрабуючымі, ездзім у дамы часовага прабывання, шпіталі, таму для нас гэтая сустрэча вельмі каштоўная.” (Яўген, 2-гі курс Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне)

“Вельмі карысны практычны курс. Таксама вельмі рады, што прыехаў сюды. У нашага аднаго старэйшага сввятара ў семінарыі выразалі страўнік і зараз мы за ім даглядаем. Спадзяюся, што і для нас тут будзе шмат карыснага і, пасля гэтага першага этапу, будзе яшчэ нейкі новы, на які мы прыедзем.” (Павал, 3-ці курс Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне)

“Я ўдзельнічаў у некаторых семінарах, часта тэарэтычных, а гэты семінар адрозніваецца сваёй практычнасцю. Тут я навучыўся папраўляць чалавека, калі ён нязручна ляжыць, навучыўся дапамагаць яму ўставаць, каб не сарваць сабе спіну, перасажваць яго на крэсла-каляску, а таксама даглядаць за хворым так, каб у яго не было пролежняў.” (Аляксей, 2-гі курс Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне)

2016.04.15 Seminar 5

2016.04.15 Seminar 4

2016.04.15 Seminar 6

“Вельмі карысны семінар, шмат для сябе даведалася. Калі прыеду, правяду міні семінар сваім супрацоўнікам. У нашым цэнтры вядзецца праца з самотнымі і ляжачымі. Асабліва добра і карысна, што тут нас навучылі падымаць ляжачага, перасаджваць яго затрачваючы няшмат выслікаў і захоўваючы сваё здароўе. Нашыя жанчыны-супрацоўніцы пастаянна ўсё робяць праз сілу. А тут нам адразу сказалі, што галоўнае ў працы з ляжачымі – гэта не толькі дапамагчы іншым, але і зберагчы сваю спіну.” (Святлана Клімкова, Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва)

2016.04.15 Seminar 10

2016.04.15 Seminar 11

2016.04.15 Seminar 12

“Ехала сюды са спадзяваннем на новыя ідэі, новыя планы і знайшла іх тут. На практычнай дапамозе нават не чакала, што можна так проста дапамагаць. Калі мая бабуля была хворай – то маці надрывала спіну, а аказваецца, гэта можна было зрабіць прасцей.

Хацелася б, каб такому карыснаму семінару прысвяцілі больш часу, не два-тры дні, а тыдзень, запрасіць да ўдзелу дарослую моладзь, якая мне дапамагае з дзецьмі, каб яны ўжо самі маглі дапамагчы, калі нешта раптам здарыцца. Вельмі ўдзячная ўсім арганізатарам, а таксама Богу, што я тут.” (с. Таццяна Гмыза, Кангрэгацыя Сясцёр Служак Езуса ў Эўхарыстыі)

2016.04.15 Seminar 13

2016.04.15 Seminar 14 

Відэа: