Чарнобыль. 30 год пасля трагедыі.

У гэтым годзе споўнілася 30 год пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Па сваіх доўгачасовых наступствах Чарнобыльская трагедыя з'яўляецца самай маштабнай тэхнагеннай катастрофай ХХ стагоддзя, нацыянальным бедствам, якое змяніла лёсы соцен тысяч, калі не мільёнаў людзей пазбаўлячы іх родных дамоў, здароўя і жыццяў. Наступствы гэтай трагедыі беларусы вельмі моцна адчуваюць і зараз. Ужо шмат гадоў адным з накірункаў дапамогі “Карытас” з’яўляецца дапамога дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Пры Карытас Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі існуе Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр св. Лукі, у якім на дабрачыннай падставе размяшчаюцца дзеці, якія праходзяць абследванне, лячэнне ці рэабілітацыю ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, разам з апекунамі. Каб ушанаваць гэты жалобны момант беларускай гісторыі супрацоўнікі “Карытас”, а таксама прадстаўнікі мальтыйскай службы дапамогі са Штудгарта пабывалі ў нацыянальнай бібліятэцы на выставе “Чарнобыль. Выпрабаванне на трываласць” і на прэзентацыі фотаальбома Дзяніса Раманюка “Чарнобыль”.

У гісторыі кожнага народу ёсць тыя моманты, якімі варта ганарыцца, як таксама і тыя, якія ўзгадваюцца з болем. Чарнобыль – гэта якраз тая падзея ў беларускай гісторыі, якую мы захоўваем у памяці, з надзеяй, што такое больш ніколі не паўторыцца.

2016.04.27 Charnobyl 1.1

2016.04.27 Charnobyl 2

2016.04.27 Charnobyl 3

2016.04.27 Charnobyl 4

2016.04.27 Charnobyl 5

2016.04.27 Charnobyl 6.1

2016.04.27 Charnobyl 7

2016.04.27 Charnobyl 8

 

 

Відэа: