Валанцёры ў Доме Дзіцяці

30 красавіка валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і “Крынічкі валанцёраў” наведалі Дом Дзіцяці №1 у Мінску.

У Доме Дзіцяці №1 (пр. газеты "Праўда", 32) знаходзіцца каля 80 дзяцей ад 0 да 4 год. Некаторыя з гэтых дзетак маюць арганічнае паражэннее цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі. Гэты прыезд адбываецца не ў першыню – амаль кожную суботу а 10 раніцы валанцёры розных узростаў і статусаў збіраюцца разам, каб пабавіцца з дзеткамі, пагуляць з імі, падараваць часціну сваёй цеплыні. Такія сустрэчы прыносяць шмат радасці як дзеткам так і самім валанцёрам.

Паўдзельнічаць у гэтай (і не толькі гэтай) добрай ініцыятыве, запрашаецца кожны, хото гатовы ахвяраваць свой час і сэрца. Даведацца больш інфармацыі, або прыняць удзел у акцыі, можна пазваніўшы па нумары +37529-3605306 (Сяргей – каардынатар валанцёраў).

2016.04.30 Dom Dziciaci 0

2016.04.30 Dom Dziciaci 1

2016.04.30 Dom Dziciaci 2

2016.04.30 Dom Dziciaci 3

2016.04.30 Dom Dziciaci 4

2016.04.30 Dom Dziciaci 5

2016.04.30 Dom Dziciaci 6

2016.04.30 Dom Dziciaci 6.1

2016.04.30 Dom Dziciaci 6.2

2016.04.30 Dom Dziciaci 6.3

2016.04.30 Dom Dziciaci 7

2016.04.30 Dom Dziciaci 8

2016.04.30 Dom Dziciaci 9

 

Відэа: