Дапагамаць "Карытас" стала яшчэ прасцей

У дабрачыннай арганізацыі "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пачала дзейнічаць сістэма "Разлік" (ЕРИП).

Аўтаматызаваная Інфармацыйная Сістэма Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (ЕРИП) дае магчымасць зрабіць добраахвотнае ахвяраванне ў любым зручным для Вас месцы і ў зручны для Вас час.
Вашыя ахвяраванні ідуць на наступныя патрэбы:
- для ўтрымання і развіцця Дзіцячага дабрачыннага Сацыяльна-рэабілітацыйнага Цэнтра св.Лукі;
- для арганізацыі службы псіхалагічнай дапамогі для падапечных Дзіцячага дабрачыннага Сацыяльна-рэабілітацыйнага Цэнтра св.Лукі;
- для абсталявання сэнсарнага пакою ў Дзіцячым дабрачыннаым Сацыяльна-рэабілітацыйным Цэнтры св.Лукі;
- для арганізацыі сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця;
- для закупкі прадуктаў харчавання і іншай дапамогі найбольш патрабуючым;
- для распаўсюджвання інфармацыі аб дабрачыннай дзейнасці.

Зрабіць ахвяраванне можна ў любым пункце банкаўскага абслугоўвання (банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт-банку, касе банкаў, з дапамогай мабільнага банкінгу і г. д.) з дапамогай наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама пры дапамозе інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (напрыклад, «Інтэрнэт-банк»).

Як здзейсніць ахвяраванне праз сістэму "Разлік" ЕРИП:

1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:

    - Сістэма "Разлік" (ЕРИП)

    - Ахвяраванні, дабрачыннасць

    - Карытас

2. Для аплаты ўвядзіце прозвішча, імя, імя па бацьку.

3. Увядзіце суму ахвяравання.

4. Праверце карэктнасць інфармацыі.

5. Завяршыце плацёж.

Ахвяруючы Вашыя сродкі, Вы дапамагаеце рэалізаваць асноўную мэту дзейнасці "Карытас" якой з'ўляецца дапамога найбольш патрабуючай частцы грамадства: дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, дзецям і моладзі в е асаблівасцямі развіцця, дзецям-сіротам, малазабяспечаным Асобы, старэйшым людзям, шматдзетным, няпоўным сем'ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся Ў цяжкай жыццёвай сітуацыі - незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай ці расавай прыналежнасці.

2016.04.16 Dom Dziciaci 7

Відэа: