У рамках фестывалю мастацкай творчасці "Таленты чыстых сэрцаў" у цэнтры "Карытас" праходзіць пленэр

26 мая у цэнтры "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў рамках фестывалю мастацкай творчасці «Таленты чыстых сэрцаў» адбыўся канцэрт.

Падчас канцэрту маладыя таленты з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі паказалі свае здольнасці артыстаў, спевакоў, дэкламатараў, музыкаў і танцораў. Пасля канцэрту ўсім удзельнікам на памяць былі падараваныя невялікія сувеніры ад моладзевай місіі "Чыстае сэрца"- кепкі ўдзельнікаў фестывалю, і ад "Карытас" - кніжкі вершаў Міра Лабэ "Я - гэта я". Нечаканым, але вельмі прыемным сюрпрызам стаўся ўдзел чатырохмятровага Паўночнага Мядзведзя ад Паўла Фадзеева, а таксама забаўляльная конкурсна-танцавальная праграма ад дарослых і маладых з салезіянскага араторыя.

Фестываль "Таленты чыстых сэрцаў" арганізуюць «Моладзевая місія "Чыстае сэрца"» сумесна з упраўленнем адукацыі Мінскага аблвыканкама пры супрацоўніцтве з “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Мінскі район, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1) ў рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей. Асноўнымі задачамі фестывалю з'яўляюцца:

  • Далучэнне дзяцей да творчасці, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі і самаразвіцця іх здольнасцяў у розных напрамках мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
  • Садзейнічанне духоўна-маральнаму і грамадзянскаму выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі;
  • Аказанне псіхалагічнай падтрымкі хворым на анкалогію дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ўДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» ў Бараўлянах;
  • Прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці стварэння інклюзіўнай прасторы з улікам станаўлення індывідуальных здольнасцяў дзяцей;
  • Развіццё фестывальнага і валанцёрскага руху;
  • Актывізацыя прафесійных кампетэнцый педагогаў і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі.

Партнёрамі фестывалю з'яўляюцца камітэт па адукацыі Мінскага гарвыканкама, упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мерсибо».

2016.05.26 Talenty chystyh sercau 8

2016.05.26 Talenty chystyh sercau 1

2016.05.26 Talenty chystyh sercau 6

2016.05.26 Talenty chystyh sercau 2

2016.05.26 Talenty chystyh sercau 7

2016.05.26 Talenty chystyh sercau 5

2016.05.26 Talenty chystyh sercau 9

Відэа: