Дапаможам разам

Просім далучыцца да справаў міласэрнасці!

Рэлiгiйная мiсiя “Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас” Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii заклікае аказаць спонсарскую дапамогу Грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Магілёўскі дзіцячы хоспіс», які аказвае комплексную медыка-сацыяльную і псіхалагічную бясплатную дапамогу безнадзейна хворым дзецям і іх сем'ям. Магілёўскі дзіцячы хоспіс мае патрэбу ў любой матэрыяльнай дапамозе на набыццё медыцынскага абсталявання, сродкаў догляду і гігіены. Грошы можна пералічыць, выкарыстоўваючы плацежныя карты беларускіх і замежных банкаў. Вы таксама можаце скарыстацца аплатнай сістэмай АРІП, якая дазваляе пералічыць грошы з дапамогай інфакіёскаў, банкаўскіх кас, Інтэрнэт-банкінгу.
 
Нават пералічыўшы сродкі ў памеры кошту аднаго з тавараў, можна аказаць значную дапамогу цяжка хворым дзецям і іх бацькам!  Калі дзіця нельга вылечыць, гэта не значыць, што яму нельга дапамагчы…

http://caritas-minsk.by/kak-pomoch

2016.06.01 на застаўку

Відэа: