Паездка ў Магілеўскі дзіцячы хоспіс

16 чэрвеня 2016 года валанцёры Сацыяльнай ініцыятывы "Ад сэрца да сэрца" сумесна з валанцёрамі   "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі Магілеўскі дзіцячы хоспіс. 

Падрыхтоўка да гэтай падзеі была даволі доўгай і напружанай, таму выказваем падзяку ўсім, хто адгукнуўся і дапамог нам у набыцці неабходных лекаў, сродкаў догляду і гігіены, прадуктаў харчавання і падарункаў для дзяцей. Падарункі атрымаліся выдатныя.

2016.06.16 11 Могилевской

2016.06.16 2 Могилевской

Сустрэча з дзецьмі і іх бацькамі распачалася ў Магілеўскім кафедральным касцёле , дзе ўсіх прывітаў пробашч Віталь Драздоўскі. Была малітва за дзяцей і бацькоў, чытанне Евангелля і хрысціянскія спевы.

Да дзяцей завіталі мішка Тэдзі і мульцяшныя героі Мін'ёны, з якімі дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа на бананалёце ў Афрыку за бананамі. 

2016.06.16 6 Могилевской

2016.06.16 8 Могилевской

2016.06.16 7 Могилевской

Падарожжа суправаджалася вясёлымі забавамі, гульнямі і танцамі. Было прыемна бачыць счаслівыя вочы дзетак і ўдзячныя вочы бацькоў .

2016.06.16 12 Могилевской

 2016.06.16 9 Могилевской

На прыканцы падарожжа дзеці разам з нябеснымі ліхтарыкамі адпусцілі да неба свае самыя запаветныя жаданні. 

2016.06.16 13 Могилевской

У захапленні былі ўсе - дарослыя і і дзеці Але на гэтым свята НЕ скончылася ...

Дзеці і іх бацькі атрымалі шмат прыемных падарункаў, а валанцеры адправіліся да дзяцей, якія не змаглі прыйсці на сустрэчу. 

2016.06.16 15 Могилевской

 2016.06.16 16 Могилевской

На прыканцы валанцераў чакала прыемная неспадзяванка: вялікі і прыгожы торт.

2016.06.16 18 Могилевской

 

Дзякуй усім, хто прымаў удзел у гэтым сапраўдным свяце. Асобная падзяка ксяндзу пробашчу парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св . Станіслава, што менавіта касцёл быў месцам сустрэчы, малітвы і забавы для дзяцей з Хоспіса, таксама агенству "Акадэмія святаў", супрацоўнікам Магілёўскага дзіцячага хоспісу, усім валанцерам, а асабліва дзеткам хоспісу і іх бацькам за іх добрыя усмешкі і словы .

 2016.06.16 Magiliou 4

2016.06.16 Magiliou 22

 2016.06.16 Magiliou 1

 2016.06.16 Magiliou 21

Відэа: