Выстава «Мой свет у фарбах»

Выстава «Мой свет у фарбах» працягвае сваё жыццё ў Мінску.

Пасля таго, як выстава «Мой свет у фарбах» прайшла ў выставачнай зале Дома Кіно (http://www.caritas-minsk.by/news/80-adkrytstsjo-vystavy-moj-svet-u-farbakh), нам прапанавалі зрабіць некалькі паказаў у розных бібліятэках Мінска.

Першай бібліятэкай стала бібліятэка №14 імя Францішка Багушэвіча, якая знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 42 (ст. метро “Спартыўная”).

Нагадваем, што творы, якія Вы ўбачыце на гэтай выставе – гэта работы маладых людзей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў.

Праект «Мой свет у фарбах», у рамках якога праходзіць аднайменная выстава, існуе, дзякуючы Мальтыйскай службе сацыяльнай дапамогі з Германіі, Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае Каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама дзяржаўнай установе «Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». 

Наведаць выставу "Мой свет у фарбах" можна ў бібліятэцы №14 імя Францішка Багушэвіча з 28 чэрвеня па 20 ліпеня. Бібліятэка працуе: Пн-Пт 11-19, Сб-10-18, нядзеля-выхадны дзень.

 

Відэа: