Папскі пасланнік кардынал Шонбарн наведаў хворых дзяцей у Карытас

1 ліпеня ў Карытас адбылася надзвычайная падзея. Нас наведаў  Аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн OP, папскі пасланнік на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.  
Кардынал Крыстаф Шонбарн  пазнаёміўся з дзеткамі, якія знаходзяцца на рэабілітацыі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і пражываюць са сваімі роднымі ў Карытас. 
Размаўляючы з бацькамі хворых дзяцей, кардынал цікавіўся, з якой вобласці прыбылі сем’і і як доўга яны ўжо пражываюць у Карытас.
Для гасцей была арганізавана экскусія па РМ “Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас”. Госці пачаставаліся халодным квасам і атрымалі маленькія сувеніры – вырабы з саломкі ручной работы.
 
2016.07.01kardynal 1
 
2016.07.01kardynal 4
 
2016.07.01kardynal 6
 
2016.07.01kardynal 9
 
2016.07.01kardynal 12
 
2016.07.01kardynal 17
 
2016.07.01kardynal 2
 
2016.07.01kardynal 3
 
Фота http://catholic.by/

Відэа: