У Карытас завіталі байкеры з Польшчы

4 ліпеня Карытас наведалі байкеры з Польшчы. 

 Знаёмства з незвычайнымі гасцямі адбылося на ўрачыстасцях у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Ўсеагульную ўвагу прыцягнулі велічныя матацыклы і людзі ў незвычайным для такога мерапрыемства адзенні, якія, як пазней выявілася, прыехалі з Польшчы, каб наведаць санктуарый Маці Божай Будслаўскай. 

2016.07.04. 1

 

2016.07.04. 2

Пасля незвычайныя волаты завіталі ў намет Карытас. Цікавіліся напрамкамі і асаблівасцямі працы. І як аказалася, цікавасць выяўлялі нездарма.

Было вялікай прыемнай нечаканасцю ўбачыць іх раніцай 4 ліпеня на тэрыторыі Карытас.

2016.07.04. 10

2016.07.04. 4

2016.07.04. 6

2016.07.04. 7

Асабліва гэта было вялікім сюрпрызам для дзяцей і іх бацькоў. Яны змаглі пазнаёміцца з байкерамі, разглядзець матацыклы і, нават, пакатацца.

2016.07.04. 11

2016.07.04. 8

2016.07.04. 9

На жаль, не ўсе нашыя падапечныя змаглі пазнаёміцца з гасцямі, так як многія ў гэты час знаходзіліся на лячэнні ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, але мы спадзяемся, што ў хуткім часе яны зноў завітаюць да нас.

 

 

 

 

 

 

Відэа: