З любоўю - дзецям!

У ліпені  2016 года сумесна з буйнейшым вытворцай мясного дзіцячага харчавання ААТ “Аршанскі мясакансервны камбінат” “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі правеў акцыю “З любоўю - дзецям!”

на якой дванадцать з паловай тысяч банак дзіцячага харчавання “Babyhit”  былі перададзены у якасці бязвыплатнай дапамогі для размеркавання паміж патрабуючымі.  Дапамогу атрымалі шматдзетныя сем’і з Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў", сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця з Мінскай гарадской арганізацыі Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", няпоўныя сем’і з SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны, з Цэнтра "Шчаслівы малыш".

На сенняшні дзень, Аршанскі мясакансервны камбінат з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Беларусі, адзіным у краіне вытворцам мясных кансерваў для дзіцячага харчавання. Камбінат мае трыццацігадовы вопыт вытворчасці дзіцячага харчавання, і адным з асноўных напрамкаў яго дзейнасці з'яўляецца вытворчасць мясных кансерваў для дзяцей ранняга ўзросту. Нядзіўна, што прадукцыя Аршанскага мясакансервнага камбіната карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь і ня толькі.

Выказваем вялікую падзяку кіраўніцтву і супрацоўнікам ААТ “Аршанскі мясакансервны камбінат” за аказаную дапамогу і ахвярнасць!

 2016.07.20 1

2016.07.20 det pit2

2016.07.20 4

2016.07.20 det pit3

2016.07.20 5

2016.07.20 6

Відэа: