Моладзевы адпачынак у Германіі

Ужо пяты год Карытас пры падтрымцы нямецкіх партнераў "Europa bewegen e.V." адпраўляе 2 групы моладзі 13-17 гадоў на адпачынак у Дом Нідэрмюлен.

Пад час адпачынку наша моладзь мае магчымасць пазнаеміцца і цікава правесці час разам з равеснікамі з Польшчы, Славакіі, Германіі, Латвіі. 

Сваімі ўражаннямі дзеліцца адна з удзельнікаў адпачынку, Валерыя Лужынская з г. Маладзечна.

"Пакуль многія дзяўчынкі і хлопчыкі сумавалі ў горадзе, мне давялося, дзякуючы дабрачыннай  арганізацыі Сaritas,  пабываць у Германіі,  ў міжнародным дзіцячым летніку "Нідэрмюлен".

Нідэрмюлен – гэта месца, куды вельмі хочацца вярнуцца. Чаму? Па-першае, там вельмі маляўнічая  прырода!  Вакол горы, лясы і палі, а побач з домам, дзе мы жылі, - крынічка, якая нагадвала нам пра родную Беларусь.  Чыстае-чыстае паветра  навокал, а да бліжэйшага горада – 12 кіламетраў. А ўмовы, якія нам стварылі,  проста выдатныя! Мы жылі  ў вялізным доме па тры-чатыры чалавекі  ў пакоі.  У кожнага ў пакоі - ванная і туалет. А як цудоуна было спаць на двух'ярусным  ложку! Калі надыходзіў вечар,  мы любілі бавіць час у гульнявых пакоях або рассякаць цёплую роўнядзь басейна.

Па-другое, Нідэрмюлен – гэта  вакацыі з Богам. Недалёка ад "нашага" дома была вялікая капліца з цудоўнейшай  акустыкай, і  спяваць у гэтай капліцы – адна асалода. Па нядзелях мы хадзілі пешшу ў касцёл, дзе шчыра маліліся і былі ў захапленні ад цудоўнай музыкі аргана. Аднойчы, мы наведалі лясную капліцу, у якой людзі моляцца на працягу ўжо 1000 год.  Уявіце сабе нашы пачуцці! 

Так, у нас была вельмі насычаная праграма!  Разам з  мноствам забаўляльных гульняў  для нас ладзілі  найцікавейшыя вандроўкі і экскурсіі. Мы пабывалі ў такіх  гарадах,  як Кёльн, Бонн, Лінц, Оберхаузен, Кенігсвінтер і Асбах. У Кёльне прайшла гульня-квэст на вуліцах горада. У Бонне мы наведалі музей нямецкай гісторыі. У Лінцы і Кёнігсбергу мы падымаліся на горы, адкуль адкрываўся надзвычай цудоўны  від на гарады і раку Рэйн. У Оберхаузене мяне вельмі ўразіў музей "Газаметр", дзе праходзіла фотавыстава "Цуды прыроды". Асабліва здзівіла гіганцкіх памераў праекцыя Зямлі. Потым мы былі ў цэнтры для беспрацоўнай моладзі, дзе падтрымліваюць маладых людзей і падлеткаў і дапамагаюць  ім  узяць  старт  у жыццё. Тут жа мы зладзілі канцэрт для спонсараў з удзелам усіх адпачываючых.

У лагеры былі дзеці з Латвіі, Польшчы, Германіі і Беларусі. І хаця некаторыя з нас  не ведалі нямецкай мовы, гэта не перашкаджала нам кантактаваць. Усе  былі вельмі прыязныя. Мы гаварылі на ангельскай, нямецкай, польскай і рускай мовах. Для мяне гэта была выдатная моўная практыка і магчымасць пасябраваць з равеснікамі .

І хоць шаснаццаць дзён праляцелі вельмі хутка і ўсе раз’ехаліся па сваіх родных куточках, зараз мы кантактуем ў інтэрнэце, і  асабіста мне гэта дапамагае вывучаць  нямецкую мову.

Вялікі дзякуй дабрачыннай арганізацыі Caritas  за цудоўны адпачынак, знаёмства з цудоўнай краінай Германіяй і за новых сяброў!"

2016.07-08 Germania gl

 

2016.07-08 Germania gr 2 1

2016.07-08 Germania 6

2016.07-08 Germania 2

2016.07-08 Germania 3

2016.07-08 Germania gr 2 5

2016.07-08 Germania 7

2016.07-08 Germania gr 2 8

2016.07-08 Germania gr 2 3

2016.07-08 Germania gr 2 4

2016.07-08 Germania gr 2 2

2016.07-08 Germania gr 2 6

2016.07-08 Germania gr 2 7

 

Відэа: