Валанцёры Caritas наведалісь да прыёмнай сям'і у вёску Багданава

20 жніўня адбылася паездка валанцёраў Caritas у вёску Багданава (Мінская вобласць, Валожынскі р-н).

Мы наведалі сястру Алену Дварэцкую – каталіцкую манашку, якая выхоўвае… 9 прыёмных дзяцей!

У кожнага з іх свая гісторыя, як ён апынуўся тут. Кагосьці сястра Алена падабрала на вуліцы, хтосьці прыйшоў сам. Радакі большасці гэтых дзяцей звязалі сваё жіццё з алкаголем. 

Але галоўнае, што зараз гэтыя дзеці жывуць адзінай дружнай сям’ёй і зараджаюць пазітывам і аптымізмам усіх, хто наведваецца да іх у госці. Тут не засумуеш: трусы, куры, шесць кошак і вялікая аўчарка. Дзеці даглядаюць жывёлаў, дапамагаюць вырошчваць гародніну – бо пракарміць такую ​​вялікую сям'ю без натуральнай гаспадаркі практычна немагчыма.

Валанцёры Caritas прывезлі дзецям падарункі, дапамаглі на агародзе і ў іншых надзённых справах. Усе разам мы пабывалі на Святой Імшы у касцёле Святога арханёла Міхаіла.

bagdanava

pomosh detiam

belarus

blagotvoritelnost

bogdanovo

karitas

karitas minsk

volonterstvo

volontery

Відэа: