Праект «Абсталяванне ганчарнай майстэрні для працоўнай рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сацыяльным цэнтры горада Вілейка»

Мэты праекта:

1) Сацыяльная рэабілітацыя інвалідаў. Фарміраванне грамадскай думкі адносна людзей з абмежаванымі магчымасцямі, як людзей, якія маюць роўныя правы з іншымі людзьмі, але маюць патрэбу ў асаблівай індывідуальнай дапамогі;

2) Працоўная рэабілітацыя інвалідаў. Развіццё здольнасці і фарміраванне патрэбы маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ўдзельнічаць у працоўнай дзейнасці, выконваць працу якасна;

3) Псіхалагічная рэабілітацыя. Заняткі творчасцю спрыяюць рэлаксацыі, зняццю агрэсіі ў людзей з псіхічнымі захворваннямі;

4) Развіццё здольнасці арыентавацца ў сацыяльных адносінах, уменні ўключацца ў іх, сцвярджаць сябе і ўдзельнічаць у сацыяльным жыцці.

Праект рэалізоўваўся сацыяльным цэнтрам г. Вілейка і «Карытас» (Мінск) пры падтрымцы дабрачыннага фонду "Рэнавабіс".

2

2

2

2

2

2

Відэа: